Адпаведны дакумент падпісалі рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль і рэктар Чжэцзянскага Шужэнь універсітэта Сюй Сюйчын. Падпісанне адбылося ў рамках афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі на чале з міністрам адукацыі Ігарам Карпенка ў Кітай для адкрыцця ў гэтай краіне Года беларускай адукацыі.
Сумеснае правядзенне маладзёжнага форуму дазволіць умацаваць супрацоўніцтва і дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі і ўніверсітэтамі, а таксама паспрыяе развіццю навуковых сувязяў паміж маладымі навукоўцамі. Форум стане ўнікальнай пляцоўкай па абмене інавацыйнымі ідэямі і тэхналогіямі ў розных навуковых галінах. Праблемнае поле ахопіць пытанні аховы навакольнага асяроддзя, інфарматыку, апрацоўку вялікіх масіваў дадзеных, стварэнне камп'ютарных праграм і сетак на аснове тэхналогій “штучнага інтэлекту” і іншыя. Мяркуецца, што маштабная падзея пройдзе ў БДУ ў маі бягучага года, а ў будучыні плануецца яго арганізацыя па чарзе раз у два гады.
Праграма візіту беларускай дэлегацыі ў Кітай уключала ўдзел яе прадстаўнікоў у канферэнцыі “Пытанні і перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх адносін у сферы адукацыі”. Андрэй Кароль выступіў на канферэнцыі з дакладам аб супрацоўніцтве БДУ з універсітэтамі і навукова-даследчымі арганізацыямі Кітая. Акрамя таго, адбыўся шэраг сустрэч з кіраўніцтвам кітайскіх ВНУ па пытаннях перспектыўных для ўзаемадзеяння напрамкаў.
Беларуская дэлегацыя наведала таксама цэнтр вывучэння Беларусі пры Даляньскім політэхнічным універсітэце. Акрамя таго, адбыліся перамовы кіраўніцтва БДУ і ДПУ, вынікам якіх стала падпісанне двух дакументаў. Адзін з іх прадугледжвае стварэнне сумеснага навукова-інавацыйнага цэнтра на базе Сумеснага інстытута БДУ-ДПУ, а другі — адкрыццё сумеснай адукацыйнай структуры на базе БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/u-svece
[5] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[8] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[9] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya