«Калі гаварыць пра пастаўкі «зялёнай» электраэнергіі на экспарт у сённяшніх умовах, то не ўсё будуецца толькі на нашым жаданні. Думаю, што магчымасць паставак такой электраэнергіі на экспарт — не міф, у перспектыве гэта рэальна. Але павінен быць інстытут зялёных сертыфікатаў з выдачай сертыфіката еўрапейскага ўзору. Мы да гэтага пытання падступаліся некалькі гадоў, таму і працягнем такую работу. Электраэнергія ад установак аднаўляльных крыніц энергіі дакладна фіксуецца прыборным улікам, і пры наяўнасці гэтага інстытута сертыфікатаў ёю можна гандляваць. Але не будзем забываць пра эканоміку паставак, сёння на еўрапейскім аптовым рынку цэны даволі нізкія».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert