Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо не першы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым цяпер і працуюць)...
А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануюць яе і, магчыма, плануюць удзел у віктарыне, могуць удасканальваць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Рубрыка «Размаўляем па-беларуску» на звычным месцы, па пятніцах.
Ці ведалі вы, што:
абшарнік — памешчык;
вінда — прыстасаванне для пад'ёму грузаў;
выцяцца — ударыцца, стукнуцца;
душнік — адтуліна, дзірка для доступу паветра;
зіхоткі — які блішчыць, ззяе пералівістым святлом;
нэндза — 1) галеча, беднасць, 2) той, хто ўвесь час ные;
нядошлы — слабы, кволы;
склюдаваць — секучы ўдоўж, здымаць паверхневы слой (з дрэва і пад.);
сцяць — зняць, аддзяліць чым-небудзь вострым, ссячы, зрэзаць;
тронкавы (у выразе: тронкавы рухавік) — рухавік унутранага згарання тронкі — ручка нажа, відэльца;
на ўсе застаўкі — на ўсю моц, з усёй сілы (беларускія сінонімы: як ёсць духу, што моцы, колькі змогі; рускія адпаведнікі: напропалую, во всю ивановскую);
ілбом сцяну не праб'еш — пра марныя намаганні дасягнуць чаго-небудзь (беларусы яшчэ скажуць: хоць лоб і медны, але ж мур каменны; рускія: головой стены не прошибешь).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyaem-pa-belarusku-0