У сераду ў Палацы Рэспублікі святочна – ушаноўваюць лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва, і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп". Перад цырымоніяй уручэння да прысутных звярнуўся кіраўнік дзяржавы.
Героі сярод нас
У пачатку Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэты ўрачысты вечар займае асаблівае месца сярод навагодніх святаў. Таму што яго repoi – нашы суайчыннікі.
На яго думку, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" – гэта людзі, якіх аб'ядноўвае высакароднае імкненне зрабіць свет больш добрым i прыгожым. Беларускі лідар дадаў, што калі ўдумацца глыбей, то само паняцце "духоўнае адраджэнне" для беларускага народа не проста прыгожая метафара – гэта гімн народнаму лёсу.
«Шмат выпрабаванняў выпала на долю нашай роднай зямлі. Але яна заўжды адраджалася i пачынала квітнець яшчэ больш. Стагоддзямі выхоўваўся i гартаваўся наш нацыянальны характар. Мы сталі больш мудрымі, талерантнымі, а самае галоўнае – больш моцнымі ў сваёй веры ў дабрыню», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў: мастацтва, якое нарадзілася на беларускай зямлі, заўсёды мела стваральны характар. Менавіта таму багатая спадчына нашых продкаў i сёння праслаўляе Беларусь. Імёны многіх асветнікаў, дзеячаў культуры, палітыкі i навукі занялі пачэснае месца на старонках сусветнага летапісу.
«І мы ганарымся сваей гісторыяй i зямлёй – Радзімай славутых людзей, нашых з вамі суайчыннікаў. Ведаем свае карані, ушаноўваем традыцыі. Легка прымаем усе новае – галоўнае, каб яно не супярэчыла нашым законам і каштоўнасцям», – сказаў Прэзідэнт.
Па словах кіраўніка дзяржавы, ва ўмовах, калі свет губляе духоўныя арыенціры, мы імкнемся захаваць унутраную чысціню. І гэта адбываецца не само па сабе, а дзякуючы асабістаму прыкладу i актыўнай дзейнасці цудоўных людзей з велічнымі ідэямі, высакароднымі памкненнямі – людзей шчырых i бескарыслівых у cвaix справах.
Беларускі лідар звярнуў увагу, што іx праца не вымяраецца лічбамі i эканамічнымі паказчыкамі. Яна не мае цаны i, безумоўна, заслугоўвае прызнання на самым высокім дзяржаўным узроўні, павагі i ўдзячнасці ўсяго народа.
«Сёння мы ўшаноўваем людзей з вялікім сэрцам, якія аддаюць сваю любоў, увагу і цеплыню дзецям з цяжкім лёсам, – дадаў Прэзідэнт. – Узнагароджваем служыцеляў Царквы, якія падарылі Новаму Запавету новае гучанне на беларускай мове. Дзякуем калектывам, якія захоўваюць нашу самабытную культуру. Аўтарам і выканаўцам, апяваючым любімы край у сваёй творчасці».
Па словах кіраўніка дзяржавы, у гэты вечар адзначаюць усіх таленавітых дзеячаў культуры, чые праекты былі прызнаныя лепшымі. Уручаюць прэмію «Беларускі спартыўны Алімп» моцным духам, валявым людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё высокім дасягненням айчыннага спорту. Аддаюць даніну захаплення беларускім жанчынам, іх прыгажосці і духоўнасці, якія заслужылі сусветнае прызнанне.
«Мы заўсёды будзем беражліва ставіцца да сваіх культурных здабыткаў. Але галоўная каштоўнасць дзяржавы – гэта вы, нашы людзі, якія сваім талентам, творчасцю, працавітасцю прымнажаюць яе славу, натхняюць суайчыннікаў на добрыя справы, з'яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў і нагрудных знакаў. Некаторыя з узнагароджаных выступілі са словамі падзякі, а ўсё прадоўжылася святочным канцэртам майстроў мастацтваў “Раство. Радзіма. Адраджэнне”.
Лаурэаты
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] http://zviazda.by/be/news/20190109/1547014142-yaaleynik-i-yubykava-pra-premiyu-za-duhounae-adradzhenne-zroblena-z-dushoy
[5] https://zviazda.by/be/tags/za-duhounae-adradzhenne-0