Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Раством Хрыстовым.
Гэта свята аб'ядноўвае мільёны хрысціян у іх самых светлых і чыстых думках. Абуджае ў сэрцах найлепшыя пачуцці — любоў да бліжняга, міласэрнасць, веру ў перамогу дабра. Умацоўвае сямейныя сувязі і згоду ў грамадстве.
Няхай хараство калядных дзён падорыць вам радасць зносін з блізкімі, надасць духоўных сіл у высакародных памкненнях і пачынаннях у імя людзей, роднай Беларусі і міру на Зямлі.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і душэўнай цеплыні.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/religiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/rastvo-hrystova