Адным даспадобы
неапальскі брыз,
Другім — на Канарах
пад пальмамі цешыцца,
А я — вакол сонца
сабраўся ў круіз:
Лячу на дванаццаць
цудоўнейшых месяцаў.
Шыкоўней круізу
на свеце няма,
Лячу па арбіце —
і ў шчасце не верыцца.
Усіх выпраўляе ў дарогу
зіма.
Яна ж абяцае сустрэць,
калі вернемся...
Вярнуліся. Зноў на Зямлі
Новы год,
І зноў у дарогу зямляне
збіраюцца.
Ля хаты чакае мяне
касмалёт —
Лячу вакол Сонца!
Жыву, пакуль марыцца!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga
[5] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova