Сёння, 28 снежня, заканчваецца грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва новай паліклінікі ў райцэнтры, паведамляюць «Міёрскія навіны» [3].
Пад будучую раённую паліклініку адводзіцца ўчастак у 1,46 гектара па вуліцы Камуністычнай за пляцоўкай для стаянкі транспарту ЦРБ, на пустэчы перад скрыжаваннем з аб'язной дарогай Полацк — Браслаў. Будынак вялікі, трохпавярховы, пры плошчы забудовы крыху больш за 1538 квадратных метраў. Агульная плошча памяшканняў набліжаецца да 5860 «квадратаў». Плануецца стварэнне парковак для транспарту наведвальнікаў і персаналу, дзіцячай і іншых пляцовак, рэкрэацыйнай (зялёнай) зоны.
Паліклініка разлічана на 125 наведванняў у змену дарослым насельніцтвам, яшчэ на 30 — жаночай кансультацыі і 45 — педыятрычнага аддзялення. Яна ўключана ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://www.mijory.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/myorski-rayon