Прыкладна паўгода таму прагучала сенсацыйная навіна. Міністэрства абароны абвясціла аб стварэнні ў Беларусі роты інфармацыйных тэхналогій. Гэты крок быў абумоўлены сур'ёзнымі выклікамі ў кіберасяроддзі. І вось у сераду адбылося адкрыццё камп'ютарнай аўдыторыі гэтай роты на базе Ваеннай акадэміі.
- Задача гэтых хлопцаў - праграмаванне, - зазначыў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў. - Яны будуць выконваць ваенна-прыкладныя задачы, сярод якіх - праграмаванне, адладка і тэставанне алгарытмаў. Кірункі дзейнасці звязаны з навігацыяй, аўтаматызаваным кіраваннем войскамі, мадэляваннем баявых дзеянняў і шэрагам іншых, у тым ліку сакрэтных, задач.
Першапачатковы конкурс у роту інфармацыйных тэхналогій аказаўся даволі высокі - 8 чалавек на месца. У выніку сюды трапілі маладыя людзі, якія маюць вышэйшую адукацыю, звязаную з высокімі тэхналогіямі. 40 ваеннаслужачых праходзяць тут тэрміновую воінскую службу.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/it-rota-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/armiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/infarmacyynyya-tehnalogii-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/kiberataka
[7] https://zviazda.by/be/tags/vaennaya-akademiya