Начальнік аддзялення паштовай сувязі Петрыкаў-2 Алена Юркавец:
— «Звязда» мне падабаецца перш за ўсё сакавітай беларускай мовай. Гэта першае, што адразу ж вылучае гэтую газету сярод астатніх. Мне вельмі імпануюць падборкі народнага гумару, якія стала друкуюцца ў газеце. Атрымліваецца, што не толькі карэспандэнты «Звязды» шчыруюць для чытачоў, але і самі чытачы дзеляцца пачутым, перажытым, убачаным. Ваша выданне шмат увагі прысвячае тэме гісторыі, этнаграфіі беларусаў. І гэта правільна, бо каму, як не «Звяздзе», гэта рабіць?
Хочацца пажадаць, каб у газеце ўсе палосы сталі каляровымі — ад гэтага якасць фотаздымкаў толькі выйграе. Напрыклад, «Фота на трынаццатай» гэта толькі пацвярджае.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/ya-znou-vybirayu-zvyazdu