Парламент Сербіі зацвердзіў новы склад урада, які ўзначаліў Радаван Вішкавіч, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на сербскае інфармагенцтва Танюг.
Радаван Вішкавіч быў выбраны на пасаду прэм'ер-міністра краіны ў час спецыяльнага пасяджэння парламента, якое доўжылася 13 гадзін. Кандыдатуру Вішкавіча падтрымалі 54 дэпутаты, супраць прагаласавалі дзевяць, чацвёра парламентарыяў устрымаліся.
Як паведамляе ТАСС [2], Радаван Вішкавіч нарадзіўся ў 1964 годзе. Ён мае ступень доктара тэхнічных навук у сферы інфраструктуры. Раней палітык тройчы выбіраўся ў парламент Сербіі ад партыі "Саюз незалежных сацыял-дэмакратаў", лідарам якой з'яўляецца экс-прэзідэнт краіны і дзеючы член прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік. На гэты момант Вішкавіч таксама займае пасаду намесніка старшыні партыі.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] http://tass.ru
[3] https://zviazda.by/be/tags/serbiya