У катэгорыі "Лепшы замежны фільм", кароткі спіс намінантаў якой змешчаны на афіцыйным сайце oscars.org [4], беларускага рэжысёра Дар'і Жук з фільмам "Хрусталь", які расказвае пра падзеі сярэдзіны 90-ых, няма.
Як, зрэшты, няма і расійскіх карцін "Сабібор" – рэжысёрскага дэбюта Канстанціна Хабенскага, а таксама "Спітак" Аляксандра Котта. Барацьбу за прэмію "Оскар" працягнуць іншых 9 кінастужак з 87 прэтэндэнтаў, якія першапачаткова разглядаліся ў гэтай катэгорыі:
Акрамя таго, арганізатары апублікавалі кароткія спісы "Оскара" яшчэ ў 8 катэгорыях: "Лепшы дакументальны фільм", "Лепшы кароткаметражны ігравы фільм", "Лепшы грым і прычоскі", "Лепшае музычнае афармленне", "Лепшая песня да фільма", "Лепшы анімацыйны фільм", "Лепшая анімацыйная кароткаметражная стужка" і "Лепшыя візуальныя эфекты".
Нагадаем, 91-ая цырымонія ўручэння галоўных узнагарод Амерыканскай кінаакадэміі пройдзе 24 лютага 2019 года ў Галівудзе і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлесеткі АВС, а таксама ў больш як 225 краінах па ўсім свеце.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/kino
[4] https://www.oscars.org/oscars/91st-oscars-shortlists
[5] https://zviazda.by/be/tags/oskar