З 1 студзеня 2019 года месячная мінімальная зарплата ўстаноўлена ў памеры 330 рублёў. Рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2018 года № 870, інфармацыю пра гэта можна ўбачыць на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Памер пагадзіннай мінімальнай заработнай платы вызначае наймальнік шляхам дзялення памеру месячнай мінімальнай зарплаты на суадносіны разліковай нормы рабочага часу каляндарнага года (устаноўленай для адпаведных катэгорый работнікаў наймальнікам) і колькасці месяцаў каляндарнага года.
Наймальнік абавязаны прымяняць мінімальную заработную плату (месячную і пагадзінную) у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу пры належным выкананні абавязкаў работнікам. Пры гэтым мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) прымяняецца з улікам адпрацаванага рабочага часу.
Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены іншы памер месячнай мінімальнай зарплаты, але не ніжэй за ўстаноўлены ўрадам.
Святлана БУСЬКО
Фота Ганны Занкавіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/minimalnaya-zarabotnaya-plata
[4] https://zviazda.by/be/tags/minimalka
[5] https://zviazda.by/be/tags/zarplata