1 снежня 2018 года стала эпахальнай датай у гісторыі беларускай арміі. На баявое дзяжурства заступілі воіны-зенітчыкі 1146-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка. Ім належыць прыкрываць вельмі важны дзяржаўны аб'ект - Беларускую атамную электрастанцыю. І, канешне, паветраную прастору на паўночна-заходнім аператыўным кірунку.
Паветраныя межы ахоўваюцца найноўшым зенітна-ракетным комплексам «Тор-М2». У сваім класе ён лічыцца найлепшым у свеце. Комплекс можа знішчаць адначасова да чатырох цэляў.
- Сёння ва Узброеных Сілах пачынаецца новы навучальны год, - сказаў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны генерал-маёр Ігар Голуб. - Мы выканалі ўсе падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Тэхніка пераведзена на зімовы рэжым эксплуатацыі. 1146 зенітны ракетны полк заступае на баявое дзяжурства. Гэта першая задача для войск ВПС і ППА. Полк сфарміраваны ў новым складзе год назад у Баранавічах. 1 чэрвеня яму быў уручаны [4] Баявы сцяг ужо ў новым гарадку непадалёк ад Астраўца.
На працягу года полк выконваў элементы зладжвання, якое скончылася баявымі стрэльбамі падчас аператыўна-тактычных вучэнняў на расійскім палігоне Ашулук. Перад палком стаяла складаная задача. У якасці імітатараў паветраных цэляў выкарыстоўваліся крылатыя ракеты на малых вышынях, беспілотнікі. Полк справіўся на адзнаку «выдатна».
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] http://zviazda.by/be/news/20180601/1527850727-aes-buduc-ahouvac-kompleksy-tor-m2
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-aes
[6] https://zviazda.by/be/tags/zenitna-raketny-kompleks-tor-m2