Федэральнае агенцтва па рыбалоўстве Расіі правяло чарговае зарыбленне трансгранічнага ўчастка Дняпра. У раку ў раёне Смаленска выпусцілі каля 3,5 тысячы асобін малявак сцерлядзі. Па запрашэнні расійскага боку на зарыбленні прысутнічаў начальнік Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
У жніўні 2016 года ў Дняпры адбылася масавая гібель рыбы з-за буйнога замору на тэрыторыі Смаленскай вобласці. Загінулая рыба некалькі дзён плыла ўніз па цячэнні. Каб аднавіць запасы Дняпра і ўзнавіць папуляцыю сцерлядзі, якая раней была аб'ектам промыслу на гэтай рацэ, спецыялісты прыродаахоўных ведамстваў Беларусі і Расіі дамовіліся рэгулярна праводзіць зарыбленне. За два наступныя гады ў раку ўсялілі амаль 32 тысячы асобін рознаўзроставых малявак сцерлядзі, больш за восем тысяч экзэмпляраў сяголеткаў шчупака і каля тысячы двухгадовых сазанаў.
У Беларусі сцерлядзь пакуль занесена ў Чырвоную кнігу, вылоўліваць яе забаронена, нагадалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dnyapro
[4] https://zviazda.by/be/tags/ryba