Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу [5] або 3bеlаrus.bу [6] і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».
Ці ведалі вы, што:
пухір — балючае ўздуцце скуры ад апёку;
здань — прывід;
псаваць (дзеясл.) — наносіць шкоду чаму-небудзь;
расчуліць (дзеясл.) — выклікаць пачуццё жалю;
корак — затычка для бутэлек;
швагер — брат жонкі або муж сястры;
не па днях, а па гадзінах — вельмі хутка расці, развівацца (беларускі адпаведнік: як грыбы (пасля дажджу); рускі: как на дрожжах);
псаваць кроў — рабіць непрыемнасці каму-небудзь або сабе, моцна раздражняць (беларусы яшчэ скажуць: выводзіць з сябе, дражніць гусей; рускія: играть на нервах).
Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлевіктарыне, нагадаем: каб стаць удзельнікамі, неабходна зайсці на сайт httр://tvrgоmеl.bу або httр://3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь-3» кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] http://tvrgomel.by/
[6] http://3belarus.by/
[7] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyaem-pa-belarusku-0