Зборная Беларусі згуляе з Сан-Марына, пасля чаго стане зразумела, ці працягне яна барацьбу за пуцёўку на Еўра-2020.
У чацвер у Лізе нацый нашы футбалісты ў гасцях абыгралі зборную Люксембурга з лікам 2:0. Галявым дублем адзначыўся паўабаронца Станіслаў Драгун. А ў другім матчы групы 2 лігі D футбалісты Малдовы з мінімальным лікам 1:0 абыгралі Сан-Марына. Такім чынам, пасля пяці тураў беларусы з 11 ачкамі ўзначальваюць групу.
Адзначым, што зараз беларускія футбалісты застаюцца адной з дзвюх камандаў у Лізе нацый, якія не прапускалі галоў у гэтым турніры. Падобным вынікам можа пахваліцца толькі каманда Даніі, якая пасля дзвюх гульняў мае баланс забітых і прапушчаных — 2:0.
Заключны матч Лігі нацый беларускія футбалісты правядуць заўтра. У выпадку перамогі наша зборная выйдзе ў плэй-оф і разам з трыма іншымі пераможцамі лігі D пазмагаецца за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы 2020 года.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/futbalisty
[4] https://zviazda.by/be/tags/eura-2020