Днямі пасольства Беларусі ў Францыі прадставіла міжнародны выставачны праект «Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць», падрыхтаваны пастаянным прадстаўніцтвам нашай краіны пры ЮНЕСКА сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі.
Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка зазначыў, што гэта вельмі сімвалічна: у дні, калі ў свеце адзначаецца заканчэнне Першай сусветнай вайны, адкрываць у Парыжы выстаўку, якая сведчыць, што на беларускай зямлі заўжды шанавалі і цэняць сёння міжнацыянальны мір і міжканфесійную згоду. Беларусь шмат цярпела ад войнаў, але сама ніколі не ініцыявала ваенных дзеянняў, нагадаў пасол, і нашы суайчыннікі вельмі добра ведаюць цану мірнага неба над галавой. Гістарычны вопыт нашай краіны, на тэрыторыі якой шмат стагоддзяў у ладзе і ўзаемаразуменні жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, становіцца вельмі запатрабаваным у цяперашнім свеце, які перажывае ў тым ліку рэлігійныя і этнічныя крызісы.
На здымках — помнікі культавай архітэктуры, прадметы рэлігійнага культу з музейных фондаў, а таксама выявы сучаснага, насычанага і разнастайнага, жыцця канфесій, якія дзейнічаюць у Беларусі. Неўзабаве выстаўку «Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць» плануецца прадставіць і ў іншых еўрапейскіх краінах.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Фота атрымана ад пасольства Беларусі ў Францыі
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-gistarychny-muzey
[4] https://zviazda.by/be/tags/francyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/yuneska