Змітрок Марозаў (нар. у 1954-м) — выдатны беларускі паэт, празаік, публіцыст. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Амаль усё жыццё працаваў на розных пасадах у галіне сельскай гаспадаркі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аўтар паэтычных зборнікаў «Пад небам бусліным», «Агонь і жыта», «Хлеб і памяць», «Хлебны верасень», «Прадчуванне», «Залатая кніга беднага», «Ачышчэнне сяўбой», «Сын чалавечы», «Баліць душа па Беларусі», празаічных і публіцыстычных твораў. Аўтар першага ў еўрапейскай літаратуры вянка вянкоў санетаў «Апакаліпсіс душы».
У паэзіі Змітрака Марозава мы ўсяго маем удосталь — і таленту, і розуму, і пачуццяў. Вобраз чаіцы — адзін з адметных вобразаў паэта на працягу многіх гадоў творчасці. Чаіца паэта — гэта мара, узнёсласць, цысціня, каханне...
Вершы — Змітрок Марозаў.
Музыка — Яўген Ксяневіч.
Куплет 1:
Дрэвы ад ветру самлелыя
Стынуць на колкім дажджы.
Чаіца ты мая, белая —
Шчасце і смутак душы.
Прыпеў:
Любая, мне сумна, сыпле
дождж асенні.
Што нясе ён з неба — шчасце
ці бяду?
Моўчкі прад табою стану
на калені
І ў твае далоні сэрца пакладу.
Куплет 2:
Крылы твае задубелыя
Я прыгарну да грудзей.
Чаіца ты мая, белая,
Муза вясновых надзей.
(Мадуляцыя на 0,5 тону
вышэй)
Куплет 3:
Можа, у ласках нясмелы я.
Ды не магу я званіць...
Чаіца ты мая, белая,
Мне без цябе не пражыць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/muzyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu