10 лістапада.
Арганізатарам мерапрыемства выступаюць Мінская гарадская арганізацыя саюзнай моладзі і Мінскае гарадское ўпраўленне МНС. У зборы прымуць удзел тры сотні лепшых байцоў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку сталіцы (МААП).
Праграмай мерапрыемства прадугледжана работа тэматычных секцый і пляцовак: удзельнікаў пазнаёмяць са спецыялізаванай аварыйна-выратавальнай тэхнікай, абучаць навыкам тушэння пажараў, аказанню першай медыцынскай дапамогі, асновам вышуковай работы, прыёмам самаабароны. Таксама адбудзецца майстар-клас па рукапашнаму бою.
Для камандзіраў маладзёжнага праваахоўнага руху БРСМ сталіцы МААП будуць арганізаваны секцыі па прававых аспектах дзейнасці маладзёжных атрадаў аховы правапарадку і добраахвотных дружын, а таксама парктычныя заняткі па кіраванні і камунікацыям.
Цэнтральным мерапрыемствам збору стане адкрыты дыялог “Сучасны стан перспектывы развіцця маладзёжнага праваахоўнага руху г. Мінска”. Аспектам актуальнай дыскусіі стане ўзаемадзеянне МААП з сілавымі структурамі.
Завершыцца збор цырымоніяй узнагароджання лепшых байцоў і атрадаў МААП сталіцы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maap
[2] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/dapamoga
[5] https://zviazda.by/be/tags/maystar-klas