На «Мінск-Арэне» пачаўся мантаж сцэны міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018».
Тэхнічная каманда Белтэлерадыёкампаніі ўстанаўлівае дэкарацыі, светлавое і гукавое абсталяванне для маштабнага шоу, фінал якога пройдзе 25 лістапада. Паводле задумы арганізатараў, дзіцячае «Еўрабачанне» будзе мець дзве сцэны: вялікую і малую, звязаныя паміж сабой мостам, а доўгія подыумы цераз танцпляцоўку будуць праходзіць у глядзельную залу. Прэс-цэнтр, індывідуальныя грымёркі ўдзельнікаў і агульны хол прафесіяналы стылізуюць пад зорнае неба (нагадаем, сёлета міжнародны творчы форум пройдзе пад дэвізам Lіght Up! — «Запальвай!»), купал арэны аформяць шмат'яруснымі святлодыёднымі жырандолямі, а грынрум будзе нібыта «лунаць» у гэтым небе.
Бліжэй да конкурсу — а за тыдзень да фіналу ў нашу краіну прыедуць 19 дэлегацый з іншых краін-удзельніц — у спартыўна-забаўляльным комплексе вырасце цэлы горад, або, як гавораць у дырэкцыі шоу, «сонечная сістэма дзіцячага «Еўрабачання».
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachae-eurabachanne-2018-0