У мінулым нумары мы падрабязна расказалі аб тым, як у Беларусі абыходзяцца з адходамі і як на гэтым можна зарабіць. Пасля яго выхаду стала вядома, што ў справе другаснага ўцягвання ў гаспадарчы абарот Салігорск пайшоў яшчэ далей і заключыў пагадненне з REMONDІS аб стварэнні замкнутага цыкла абыходжання з адходамі.
Дзякуючы дамове, прадугледжанна стварэнне сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства, якое арганізуе поўны цыкл абыходжання з адходамі ў горадзе шахцёраў, а таксама на тэрыторыі яго раёна. Такім чынам гэта будзе прыносіць карысць больш чым 120 тысячам чалавек. Разам з аптымізацыяй лагістыкі і абнаўленнем кантэйнернага парка і транспартных сродкаў, вялікая ўвага будзе ўдзелена мадэрнізацыі існуючай сартавальнай устаноўкі, а таксама запуску абсталявання па перапрацоўцы буйнагабарытных, раслінных (зялёных) і будаўнічых (мінеральных) адходаў.
Адпаведны кантракт падпісалі старшыня Салігорскага райвыканкама Алег Паскробка і кіраўнік кампаніі REMONDІS Іnternatіonal GmbH Хенрык Фанэгут.
— Працуючы з REMONDІS, Салігорск атрымае адну з самых сучасных сістэм кіравання адходамі ва Усходняй Еўропе, паколькі наш будучы партнёр валодае самымі перадавымі распрацоўкамі ў гэтай галіне, — прыводзіць словы кіраўніка Салігорскага раёна Алега Паскробкі прэс-служба кампаніі.
Генеральны дырэктар REMONDІS Belarus Эрвін Куртбедзінаў упэўнены, што гэтае пагадненне будзе карысна жыхарам горада і цалкам навакольнаму асяроддзю:
— Мы ўпэўнены, што разам з мясцовымі ўладамі Салігорска створым самую сучасную сістэму абыходжання з адходамі.
Цяпер у горадзе шахцёраў працуюць над новай канцэпцыяй стварэння замкнутага цыкла абыходжання з адходамі. Мэтай стварэння сумеснага прадпрыемства ў гэтым кантэксце з'яўляецца збор другасных матэрыяльных рэсурсаў, а таксама істотнае павелічэнне аб'емаў іх перапрацоўкі ў Салігорску. Такім чынам, аб'ем адходаў, які будзе хавацца на палігоне, значна паменшыцца. Таксама паралельна абмяркоўвалася пытанне стварэння ў найбліжэйшыя гады ў межах дзяржаўна-прыватнага партнёрства сучаснага рэгіянальнага палігона, паведамілі ў кампаніі.
Наша даведка
Кампанія REMONDІS з'яўляецца вядучым міжнародным пастаўшчыком паслуг у сферы перапрацоўкі адходаў, водазабеспячэння і абслугоўвання камунальнай гаспадаркі.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/saligorsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/smecce
[6] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne