Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі арганізуе Рэспубліканскі прафсаюзны форум студэнцтва “Студэнцкая восень—2018”.
Мэта форуму — папулярызацыя дзейнасці па абароне сацыяльных і працоўных правоў навучэнскай і працоўнай моладзі, садзейнічанне забеспячэнню яе занятасці, замацаваннне маладых спецыялістаў на працоўных месцах, наладжванне канструктыўнага дыялогу паміж выпускнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі і кіраўніцтвам прадпрыемстваў, стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.
У рамках мерапрыемства пройдзе спецыяльны праект “Вектар росту” з наведваннем сталічных прадпрыемстваў і арганізацый: ААТ “Мінскі аўтамабільны завод”, СААТ “Камунарка”, РУП “Белмедпрэпараты”, маторавагоннага дэпо Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі і іншых. Будзе вывучаны вопыт работы іх прафсаюзных арганізацый, дадатковых гарантый, якія прадастаўляюцца маладым спецыялістам у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і калектыўнымі дагаворамі. У Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў адбудзецца нарада са старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый устаноў адукацыі Мінска і Мінскай вобласці. Тут жа пройдзе выстава прафарыентацыйнай, іміджавай прадукцыі, паказ відэаролікаў для абітурыентаў.
Завершыцца форум узнагароджваннем лаўрэатаў стыпендыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і канцэртнай праграмай “Мая ВНУ — мая малая радзіма”, прысвечанай Міжнароднаму дню студэнтаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/studenckaya-vosen
[2] https://zviazda.by/be/tags/prafsayuz
[3] https://zviazda.by/be/tags/federacyya-prafsayuzau-belarusi-0