Стартуе новы сезон літаратурнага конкурса «БрамаМар»!
4 намінацыі:
Проза
адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў
Паэзія
адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 5 тыс. сімвалаў
Крытыка
адзін твор аб’ёмам да 7 тыс. сімвалаў
Драматургія
адзін твор (аднаактовая п’еса) аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў
Прымаюцца творы, якія нідзе не публікаваліся і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.
Творы адной намінацыі, калі іх некалькі, падаюцца на Конкурс у адным файле ў рэдактары Microsoft Word у фармаце doc, гарнітура Times New Roman, кегль 14 пт, інтэрвал адзінарны, усе палі 2 см. На першай старонцы файла павінна быць размешчана наступная інфармацыя пра ўдзельніка Конкурсу: імя і прозвішча, псеўданім (калі ёсць), дата нараджэння, поўная назва навучальнай установы, факультэт і курс (для школьнікаў — клас). Файл павінен быць названы кірыліцай па форме: імя_прозвішча.doc. Асобна прыкладаецца фотаздымак у фармаце jpg (jpeg) з такой самай назвай.
Творы прымаюцца на адрас электроннай пошты: bramamar.konkurs@gmail.com з 1 снежня да 28 лютага. Лепшае друкуецца ў «Маладосці»!
Інструкцыя «Аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар» размешчана ТУТ [1].
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20171019/1508401290-bramamar-instrukcyya-ab-paradku-arganizacyi-i-pravyadzennya
[2] https://zviazda.by/be/tags/maladosc-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/litaraturny-konkurs-bramamar