У мінулыя выхадныя ў «Сілічах» прайшоў этап чэмпіянату Беларусі па эндура. Так называецца дысцыпліна мота- і веласпорту: агрэсіўны стыль язды па бездаражы і спецыялізаваных трасах з перашкодамі. Адмыслова для гэтых спаборніцтваў у гарналыжным цэнтры пабудавалі эндура-парк з трасамі, на якіх створаны разнастайныя перашкоды. Удзельнікам прыйшлося спраўляцца з перашкодамі з камянёў, каранёў, з уздымамі, спускамі, пераадольваць броды. А што гэта было вельмі відовішчна — і казаць не трэба.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya