Геапарк сусветнага значэння Кэкэ Тоха адкрыўся ў Сінцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.
Ён размешчаны на тэрыторыі плошчай 2337,9 кв км. на паўднёвым схіле гары Алтай і ў вытока ракі Іртыш. Гэта першы ў Сіньцзяне геапарк сусветнага значэння. У маі мінулага года ЮНЕСКА зацвердзіла ўключэнне Кэкэ Тоха ў рэестр геалагічных паркаў сусветнага значэння. Ён быў вядомым адасобленым горнапрамысловым раёнам Кітая, які быў знойдзены ў 1935 годзе. Там здабываўся тантал, ніёбій, калій, літый, берылій - усяго больш за 80 відаў руд, якія шырока выкарыстоўваюцца ў авіяцыйнай, абароннай прамысловасці і для выплаты дзярждоўгу. Кэкэ Тоха таму таксама называецца "заслужаным рудным радовішчам".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya