V Сусветная канферэнцыя па пытаннях інтэрнэту пройдзе з 7 па 9 лістапада ў раёне Учжэнь правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая. Пра гэта абвясціў намеснік загадчыка Дзяржаўнай канцылярыяй інтэрнэт-інфармацыі КНР Лю Лехун, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Арганізатарамі мерапрыемства выступяць Дзяржаўная канцылярыя інтэрнэт-інфармацыі і ўрад правінцыі Чжэцзян. Мэта правядзення маючай адбыцца канферэнцыі, як адзначыў Лю Лехун, -- далейшая папулярызацыя канцэпцыі развіцця інтэрнэту па прынцыпах узаемнага даверу і сумеснага кіравання, прасоўванне абмену і супрацоўніцтва ў сферы лічбавай тэхналогіі, а таксама сумеснае забеспячэнне міру і развіцця ў глабальнай кіберпрасторы.
У рамках канферэнцыі пройдуць 19 падфорумаў, на якіх абмяркуюць, галоўным чынам, пытанні сумеснага стварэння кіберпрасторы і глабальнай сістэмы кіравання інтэрнэтам. Нa канферэнцыі будуць апублікаваныя Сінія кнігі аб развіцці інтэрнэту ў Кітаі і ў свеце ў 2018 годзе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya