2 лістапада ў сталічным кінатэатры «Масква» прайшла цырымонія адкрыцця міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Фестываль праводзіцца ўжо дваццаць пяты раз, у гэтым годзе - пад слоганам «Пазнаючы белы свет». Форум прысвечаны вядомаму рэжысёру Кіры Муратавай, якой не стала ў чэрвені гэтага года.
Гледачы і ўдзельнікі цырымоніі адкрыцця сталі збірацца ў фае кінатэатра ўжо за гадзіну да старту. У папярэднія гады чырвоная дывановая дарожка на адкрыцці была сімвалічнай - яе замяняла пунсовае падсвятленне прыступак. У гэтым - юбілейным для фестывалю - годзе ўсё было па-сапраўднаму.
На фестываль прыбыла і зорка фільма «Службовы раман» Святлана Немаляева. Ёй быў уручаны Спецыяльны прыз Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Кіно без межаў». На сцэне акторка не змагла стрымаць слёз:
— Я вельмі люблю Мінск. Мы з маім мужам прыязджалі сюды і на гастролі, і на «Лістапад», і я здымалася тут. Таму ў мяне ўспаміны самыя вясёлкавыя, самыя выдатныя і самыя ўдзячныя, — сказала вядомая актрыса.
У гэтым годзе ў конкурсных і пазаконкурсных паказах заяўлена больш за 160 карцін з 48 краін. Фестывальныя паказы пройдуць у кінатэатрах «Цэнтральны», «Мір», «Піянер», «Масква», «Беларусь», «Falcon Club Буцік Кіно», а таксама ў Музеі гісторыі беларускага кіно.
Таццяна ТКАЧОВА
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/kino
[4] https://zviazda.by/be/tags/listapad-2018-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh