Індывідуальны прадпрымальнік з Ліды, аднойчы судзімы, зноў асуджаны на пяць гадоў за махлярства ў асабліва буйным памеры.
Ланцужок супрацьпраўных дзеянняў, як аказалася, доўжыцца ажно з 2010 года. У гэты час лідчанін з'яўляецца адначасова ўласнікам адной фірмы, дырэктарам і індывідуальным прадпрымальнікам. Шляхам падману службовых асоб суб'ектаў гаспадарання і індывідуальных прадпрымальнікаў лідчанін К. завалодаў грашамі і таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі на суму 211 тысяч рублёў. Гэты факт устаноўлены Лідскім міжраённым аддзелам УДФР КДК Гродзенскай вобласці, таксама выяўлены іншыя махінацыі мужчыны з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі.
Суд кваліфікаваў яго дзеянні адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі і прызначыў мужчыну пяць гадоў пазбаўлення волі.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/margaryta-ushkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal