Трэці сезон рэспубліканскага творчага тэлеконкурсу «Талент краіны» бярэ старт у эфіры канала АНТ 3 лістапада.
Кожную суботу цягам двух месяцаў 48 яркіх і разнастайных удзельнікаў — юных спевакоў, дэкламатараў, акцёраў, музыкантаў, акрабатаў, танцораў, сярод якіх як салісты, так і зладжаныя калектывы, — будуць здзіўляць прафесійнае журы і гледачоў сваімі мастацкімі здольнасцямі. У фінал праекта трапяць толькі 10 наймацнейшых канкурсантаў, з якіх суддзі выберуць двух пераможцаў, па адным у кожнай узроставай катэгорыі (5—10 і 11—15 гадоў), а публіка — уладальніка спецыяльнага прыза глядацкіх сімпатый.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen