Адно з новаўвядзенняў правілаў прыёму на будучы год — абавязковая прафесійная гутарка. Таксама ў Акадэміі рыхтуюць праект Указа Прэзідэнта з новай рэдакцыяй статута, які дазволіць навучальнай установе прапанаваць варыятыўны характар падрыхтоўкі спецыялістаў.
Аб яго прынцыпах расказаў рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Генадзь Пальчык:
— У Акадэміі кіравання ўжо была практыка, калі набор у спецыялізаваныя групы ажыццяўляўся са старшакурснікаў іншых універсітэтаў. Гэтыя групы навучаліся па спецыяльных адукацыйных планах, праграмах. Навучэнцы атрымлівалі практыкаарыентаваную фундаментальную адукацыю ў сферы, у якой планавалі працаваць. Падрыхтоўка суддзяў — гэта адно, супрацоўнікаў следчага камітэта — зусім іншае. Цяпер мы гаворым аб фарміраванні груп, якія ўжо на першай ступені адукацыі практыкаарыентаваныя на спецыфіку прававой работы ў пэўным дзяржаўным органе. Разглядаем як перспектыву магчымасць навучання ў Акадэміі кіравання па скарочаным курсе выпускнікоў спецыялізаваных каледжаў. Акадэмія кіравання прапаноўвае такі варыянт для тых выпускнікоў, якія гатовы праявіць свае кіраўніцкія навыкі.
Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/akademiya-kiravannya-pry-prezidence-belarusi-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/akademiya-kiravannya