Учора ў пасёлку Боао правінцыі Хайнань адкрыўся Форум супрацоўніцтва СМІ «Адзін пояс, адзін шлях» - 2018, сумесна арганізаваны рэдакцыяй газеты «Жэньмінь жыбао», камітэтам КПК і ўрадам правінцыі Хайнань. Больш за 250 прадстаўнікоў з 90 краін і міжнародных арганізацый, 205 СМІ і іншых структур сабраліся ў адной зале, каб разам абмеркаваць план ўзаемадзеяння паміж сродкамі масавай інфармацыі, а таксама падзяліцца думкамі пра перспектывы «Аднаго пояса, аднаго шляху».
Акрамя асноўнага форуму, адначасова будуць праходзіць падфорум міжрэгіянальнага супрацоўніцтва «Аднаго паяса, аднаго шляху» - 2018, Дыялог паміж штучным інтэлектам і смарт медыя і подфорум па культурнаму развіццю Шаўковага шляху, паведамляе «Жэньмінь жыбаа-анлайн» [3].
У гэтым годзе на базе Форуму кітайскія і замежныя СМІ пашыраць сферы супрацоўніцтва, абновяцца метады ўзаемадзеяння, ўзбагаціцца яго змечт, будуць праведзены трансгранічныя сумесныя рэпартажы «Шаўковы шлях за пяць гадоў», абраныя пераможцы «Прэміі Шаўковага шляху», разам з гэтым, будуць арганізаваны семінары па СМІ, створаны фонд для навучання за мяжой, плануецца ажыццяўленне супрацоўніцтва з вядучымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Кітая, а таксама адкрыццё заняткаў на атрыманне вучэбнай ступені па навінаваму вяшчанню ў рамках «Аднаго пояса, аднаго шляху ».
Да афіцыйнага адкрыцця Форума арганізатары правялі серыю мерапрыемстваў, у тым ліку «сумесны рэпартаж кітайскіх і замежных СМІ ў правінцыі Хайнань, Дзявяты форум супрацоўніцтва СМІ «10 + 3» (АСЕАН і Кітай, Японія і Рэспубліка Карэя), прэзентацыю установак у эксперыментальнай зоне свабоднага гандлю Кітая ў правінцыі Хайнань, прэс-канферэнцыю міжнароднага кінафестывалю на востраве Хайнань, выставу дзеючых праектаў у рамках «Аднаго пояса, аднаго шляху» па ўсім свеце.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya