Спартыўны тэлеканал "Беларусь 5" прадставіць сёння ў сваім эфіры праект аб Анатолі Капскім, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Праект "Капскі. Жыццё за мару" - гэта гісторыя пра тое, як просты вясковы хлопец стаў самым паспяховым футбольным кіраванцам Беларусі. Жорсткі і патрабавальны, але надзейны, справядлівы і клапатлівы Анатоль Капскі усе сілы аддаваў працы і сваёй камандзе. За яго асабіста і за БАТЭ маліліся вернікі царквы, якую ён аднаўляў разам з футбалістамі.
Сваімі ўспамінамі з тэлегледачамі падзеляцца сябры і калегі, сярод якіх вядомыя асобы ў свеце футбола - Аляксандр Глеб, Юрый Пунтус, Віктар Ганчарэнка і ўсе трэнеры, якія калі-небудзь працавалі з Капскім. Непадробныя эмоцыі, рэдкія запісы хронікі і шчырыя ўспаміны сабраны аўтарамі праекта, які можна будзе ўбачыць у эфіры "Беларусь 5" сёння ў 22.35.
Старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі памёр [2] 22 верасня 2018 года на 53-м годзе жыцця.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] http://zviazda.by/be/news/20180922/1537612006-pamyor-anatol-kapski
[3] https://zviazda.by/be/tags/bate