У Беларусі праходзіць II Міжнародны сеткавы праект «ЧтениеPRoДвижение». Ён скіраваны на развіццё чытацкай культуры пры дапамозе фарміравання матывацыі і ўстойлівага цікавасці да чытання, пашырэнне кругагляду ў сучасным інфармацыйна-камунікацыйным асяроддзі.
На творчую сустрэчу з беларускімі пісьменнікамі прыехалі чытачы з усіх рэгіёнаў Беларусі. А ў фае Нацыянальнай бібліятэкі разгарнулася выстава конкурсу малюнкаў школьнікаў па творах сучасных беларускіх аўтараў.
Пісьменнікі разважалі, наколькі зараз запатрабавана чытанне ў розных узроставых групах.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскае аб'яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», грамадскае аб'яднанне «Саюз беларускіх пісьменнікаў», Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», грамадскі саюз «Міжнародны педагагічны клуб», рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкi дом «Звязда», пры падтрымцы Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/knigi
[5] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya