У конкурсе прынялі ўдзел вядучыя вытворцы і дыстрыб'ютары алкагольнай і безалкагольнай прадукцыі з Беларусі, Расіі, Малдовы, Славакіі, Венгрыі, Грузіі і іншых краін.
У журы і экспертны савет конкурсу ўвайшлі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, спецыялізаваных навуковых устаноў, рытэйлу, эксперты вытворчасці алкагольнай прадукцыі, спецыялісты ў сферы навукі, маркетынгу, рэкламы, прасоўвання, брэндынгу і дызайну. Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай акадэміі навук па харчаванні Алена Маргунова заявіла, што нашы распрацоўшчыкі падалі на разгляд журы конкурсу беларускія каньякі з мясцовых вінаматэрыялаў, а таксама айчыннае віскі. Праўда, зараз такая прадукцыя называецца не віскі, а спіртны напой з высакаякаснага збожжавага дыстылятара.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/zalaty-kelih
[4] https://zviazda.by/be/tags/alkagol
[5] https://zviazda.by/be/tags/bezalkagolnyya-napitki
[6] https://zviazda.by/be/tags/pradukcyya