Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу [5] або 3bеlаrus.bу [6] і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».
Ці ведалі вы, што:
абру́с — тэкстыльны выраб, якім засцілаюць стол;
пачва́ра — казачная, жудасная істота;
мармыта́ць — гаварыць невыразна;
грэ́баваць — выражаць агіду да чаго-небудзь;
разы́нкі — сушаныя ягады вінаграду;
альта́нка — летняя пабудова для адпачынку;
задаваць тон — паказваць прыклад у чым-небудзь, станавіцца ўзорам для іншых. Беларускія адпаведнікі: весці рэй, правіць баль, трымаць лейцы. Рускія: делать погоду, играть первую скрипку;
на жабін скок — 1) вельмі мала; 2) вельмі малы (па даўжыні, плошчы). Беларусы яшчэ скажуць: з камароў нос, з макава зерне. Рускія: курам на смех, капля в море.
Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь-3» кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] http://tvrgomel.by/
[6] http://3belarus.by/
[7] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyaem-pa-belarusku-0