Спатрэбіцца: па шклянцы манных круп, мукі, цукру і малака; паўтары чайныя лыжкі разрыхляльніка; лімонны сок; 5 яблыкаў сярэдняга памеру.
Для пачатку змешваем усе сухія прадукты: манку, муку, цукар, разрыхляльнік. Можна таксама дадаць і драбок солі.
Яблыкі неабходна надзерці на буйной тарцы. Адразу ж, не марудзячы, апырскаць надзёртыя яблыкі лімонным сокам — інакш хутка пацямнеюць.
Бяром форму для выпякання, змазваем яе маргарынам або маслам, раўнамерна высыпаем шклянку нашага сухога цеста, накладваем слой яблыкаў, потым — зноў сухая сумесь і яблыкі. Атрымліваецца тры слаі.
Перад тым як паставіць пірог у духоўку, раўнамерна заліваем яго шклянкай вельмі гарачага — амаль кіпячага — малака, акуратна пры дапамозе нажа або відэльца пратыкаем пірог, каб малако дастала да ніжняга пласта.
Пячэцца гэты пірог каля 50—60 хвілін у духоўцы, разагрэтай да 180 градусаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya