У Беларусі з 1 лістапада працоўныя пенсіі ў сярэднім павялічацца на 5,3 працэнта. Адпаведны ўказ нумар 419 "Аб павышэнні пенсій" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій з 1 лістапада 2018 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. Пераразлік ажыццяўляецца шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.-
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/president/view/lukashenko-podpisal-ukaz-o-povyshenii-s-1-nojabrja-trudovyh-pensij-322774-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pensiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/pracounaya-pensiya