У Мінску плануецца павялічыць плату за захоўванне транспарту на плоскасных аўтастаянках, паведаміў галоўны інжынер дзяржаўнага аб'яднання "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" Пётр Пруднікаў, перадае БЕЛТА [1].
Мяркуецца, што змены пачнуць дзейнічаць з 1 лістапада, кошт узрасце з Br30 да Br34 у месяц.
Усяго на балансе аб'яднання знаходзяцца 106 стаянак на 27 тыс. машынамесцаў, больш за 7 тыс. месцаў вольных.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/regions/view/plata-za-avtostojanki-v-minske-s-1-nojabrja-vozrastet-322707-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mashyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/stayanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/autastayanka
[5] https://zviazda.by/be/tags/parkouki