Ваенны камітэт АДКБ 26 кастрычніка на пасяджэнні ў Алмаце абмяркуе меры па ўмацаванні калектыўнай бяспекі дзяржаў-членаў арганізацыі, паведаміў БЕЛТА [1] прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнятдзінаў.
"Плануецца абмеркаваць абстаноўку ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі і меры, накіраваныя на ўмацаванне калектыўнай бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ", - сказаў прэс-сакратар.
На пасяджэнні начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў праінфармуе членаў Ваеннага камітэта аб ходзе рэалізацыі асноўных напрамкаў развіцця ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў - членаў АДКБ і парадку работы па арганізацыі супрацьпаветранай абароны ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ.
У мерапрыемстве прымуць удзел начальнікі генеральных штабоў узброеных сіл дзяржаў - членаў АДКБ.
Беларусь далучылася да Дагавора ў снежні 1993 года.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/politics/view/voennyj-komitet-odkb-rassmotrit-mery-po-ukrepleniju-kollektivnoj-bezopasnosti-322648-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/adkb
[3] https://zviazda.by/be/tags/almata