У хуткім часе адбудуцца змены ў трэнерскім штабе ХК "Дынама-Мінск", заявіў сёння журналістам старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў, перадае БЕЛТА. [1]
На думку Генадзя Савілава, неабходна прадухіліць гэта некантралюемае падзенне, дабіцца стабілізацыі сітуацыі.
Мінскае "Дынама" пад кіраўніцтвам Гордзі Дуаера пацярпела ўжо восем паражэнняў запар у чэмпіянаце КХЛ і займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі.
Генадзь Савілаў расказаў, што цяпер вядзецца актыўная работа па пытанні аб'яднання ўсіх хакейных структур пад адным кіраўніцтвам, у тым ліку і мінскага "Дынама", з федэрацыяй. Трэба, каб усім было зразумела, з каго спагнаць за той ці іншы рэзультат. Гэты працэс плануецца завяршыць у лютым 2019 года.
Старшыня хакейнай федэрацыі таксама папрасіў выбачэння ў балельшчыкаў за няўдачы беларускіх хакеістаў, у прыватнасці Мінскага "Дынама", і выказаў надзею, што становішча хутка выправіцца.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/sport/view/v-trenerskom-shtabe-hk-dinamo-minsk-grjadut-perestanovki-savilov-322561-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[3] https://zviazda.by/be/tags/dynama-minsk-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/genadz-savilau