Дзве жыхаркі Гродна каля трох гадоў прадавалі праязныя талоны, праводзячы іх міма касы. Падчас інвентарызацыі пры праглядзе дадзеных аб праязных стала ясна, што "ў кіёску іх павінна быць так шмат, што яны проста не змаглі б змясціцца ў гандлёвы пункт". Пра гэта паведаміла [1] УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Злачынную схему арганізавалі дзве сястры, абедзве працавалі ў кіёску "Гроднааблсаюздруку". Адна з іх была матэрыяльна адказнай асобай, таму доўгі час у іх не ўзнікала складанасцяў з фінансавай справаздачнасцю. Ва УУС распавялі, што крымінальная справа ўзбуджаная ў дачыненні да адной з сясцёр па ч. 4 арт. 211 КК (прысваенне або растрата). Паводле папярэдняй версіі дзяўчына з 2015 года па верасень 2018 га разам са сваёй сястрой уносіла заведама ілжывыя звесткі ў фінансавую справаздачу. "Лішнія" грошы яны забіралі сабе, такім чынам атрымліваючы дадатковы прыбытак у сваю кішэню.
У выніку дзеянняў зламысніца "Гроднааблсаюздруку" нанесены ўрон у памеры 57600 рублёў. Падазраваныя сваю віну прызналі і раскайваюцца ў зробленым. З іх слоў, прысвоеныя грошы яны трацілі на пагашэнне крэдыту.
Ва УУС растлумачылі, што ч.4 арт. 211 КК, па якім узбуджана крымінальная справа, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Спасылкі
[1] http://uvd.grodno.by/?p=10438
[2] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodna