Прынамсі адзін чалавек загінуў у выніку выбуху на заводзе ў Ленінградскай вобласці, паведамілі ў Следчым камітэце Расіі. Мясцовыя ўлады паведамляюць пра двух загінулых.
"Па папярэдніх дадзеных, 19 кастрычніка 2018 года на тэрыторыі завода "Авангард" у вёсцы Малыя Колпаны Гатчынскага раёна Ленінградскай вобласці адбыўся выбух на складзе піратэхнікі і ўзгаранне", - паведамілі ў СК.
Па звестках ведамства, адзін работнік загінуў на месцы, яшчэ пяцёра чалавек дастаўлены ў бальніцу, двое з іх - у вельмі цяжкім стане.
Заведзена крымінальная справа па артыкуле аб парушэнні правілаў бяспекі на выбухованебяспечных аб'ектах.
ВВС [1]
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-45917695
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybuh