Па 2 лістапада 2018 года ўключна суб'екты малога прадпрымальніцтва Мінска могуць падаць заяўку для ўдзелу ў конкурсным адборы інвестыцыйных праектаў, паведамілі ў аддзеле прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкама, піша агенцтва "Мінск-Навіны" [1].
Лепшыя праекты атрымаюць дзяржаўную фінансавую падтрымку - субсідыю на пакрыццё часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі:
- у беларускіх рублях - не больш за 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленай на дату пакрыцця часткі працэнтаў;
- у замежнай валюце - не больш за 0,5 стаўкі па крэдыту.
Пакрыццё адбываецца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацбанка на дату прыняцця рашэння аб прадастаўленні дзяржпадтрымкі ў межах тэрмінаў дзеяння крэдытных умоваў.
Абавязковай умовай для прэтэндэнтаў на дзяржпадтрымку з'яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў.
Парадак і ўмовы правядзення конкурсу размешчаны на афіцыйным сайце Мінскага гарвыканкама ў рубрыцы "Прадпрымальніцтва" [2].
Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе могуць звяртацца па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 8, каб. 413, тэлефоны: 8 (017) 218-02-75, 218-02-70, электронная пошта mgik.ke.pred@minsk.gov.by.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/zayavki-ot-predprinimateley-na-uchastie-v-konkurse-investproektov-prinimayutsya-do-2-noyabrya/
[2] https://minsk.gov.by/ru/org/783/attach/31f2e62/
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpadtrymka
[5] https://zviazda.by/be/tags/pradprymalnictva
[6] https://zviazda.by/be/tags/biznes