Студэнту керчанскага каледжа [1], які ўстроіў у ім выбух і стральбу, а пасля пакончыў з сабою, будзе назначаная пасмяротная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Пра гэта ТАСС [2] паведаміла крыніца, блізкая да следства.
"Для ўстанаўлення яго псыхіятрычнага стану будзе праведзена пасмяротная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза", - сказаў суразмоўца агенцтва.
Яна назначаецца для ўстанаўлення псіхалагічных асаблівасцяў чалавека, а таксама матываў дзеянняў, учыненых пры злачынстве.
Раней у сілавых структурах паведамілі, што студэнт у адзіночку вырабіў выбуховыя прылады, адна з якіх выбухнула. "Пры падрыхтоўцы да злачынства і пры здзяйсненні злачынства дзейнічаў ён адзін, гэта значыць быў і арганізатарам і выканаўцам злачынства. Хоць, безумоўна, правяраецца версія аб магчымых саўдзельніках", - сказаў суразмоўца агенцтва. Матывы злачынства высвятляюцца, адпрацоўваецца некалькі версій.
Як паведамлялася, Следчы камітэт РФ перакваліфікаваў справу, узбуджаную пасля падзей у каледжы, з артыкула "Тэракт" на "Забойства двух і больш асоб агульнанебяспечным спосабам". Па дадзеных СК, студэнт 4-га курса каледжа 18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў адкрыў стральбу ў навучальнай установе, пасля чаго пакончыў з сабою. Пры гэтым раней паведамлялася, што ў Керчанскім політэхнічным каледжы спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне.
Колькасць загінулых пры выбуху і стральбе ў Керчанскім політэхнічным каледжы ўзрасла да 20 [3], дзясяткі чалавек пацярпелі. Сярод загінулых - 15 студэнтаў, у тым ліку шэсць непаўналетніх, і пяць дарослых. Як паведаміла міністр аховы здароўя РФ Вераніка Скварцова, у стацыянарах застаюцца 44 пацярпелых. Яны знаходзяцца ў стане рознай ступені цяжкасці.
У Крыме абвешчана трохдзённая жалоба.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні [4]родным і блізкім загінулых пры ўзрыве ў Керчанскім політэхнічным каледжы.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20181017/1539783554-napad-na-kaledzh-u-kerchy-uchyniu-yago-student-yaki-zdzeysniu-samagubstva
[2] https://tass.ru/proisshestviya/5688481
[3] http://zviazda.by/be/news/20181018/1539841711-kolkasc-zaginulyh-pry-napadze-na-kaledzh-u-kerchy-uzrasla-da-20
[4] http://zviazda.by/be/news/20181018/1539842442-lukashenka-vykazau-spachuvanni-rodnym-i-blizkim-zaginulyh-pry-uzryve-u
[5] https://zviazda.by/be/tags/kerch
[6] https://zviazda.by/be/tags/krym
[7] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[8] https://zviazda.by/be/tags/stralba