Цяпер яны складаюць больш чым 3 трыльёны долараў.
Па стане на канец верасня 2018 года валютныя рэзервы Кітая склалі 3,087 трыльёна долараў, скараціўшыся на 22,7 млрд долараў (0,7 працэнта) у параўнанні з канцом жніўня. Пра гэта паведаміў Народны банк Кітая (Цэнтрабанк), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
Індэкс долара ЗША застаўся на ўзроўні ў канцы жніўня. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага ўпраўлення валютнага кантролю КНР Ван Чун'ін, нязначнае скарачэнне валютных рэзерваў Кітая тлумачыцца павышэннем ФРС ЗША стаўкі і дэвальвацыяй японскай ены.
Нягледзячы на існаванне няпэўнасці ў знешняй абстаноўцы, кітайская эканоміка валодае моцнай адаптацыйнай здольнасцю і патэнцыялам супрацьстаяння рызыкам. З улікам унутраных і знешніх умоў, валютныя рэзервы Кітая, як чакаецца, будуць падтрымлівацца на стабільным узроўні, лічыць Ван Чун'ін.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya