15 кастрычніка ў 12.00 па адрасе вул. Сурганава, д.1, корпус 2 (пакой № 302) адбудзецца прэзентацыя вынікаў беларуска-эстонскага супрацоўніцтва ў сферы фальклору.
У рамках мерапрыемства будуць прадстаўлены два сумесныя выданні, падрыхтаваныя навукоўцамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Эстонскім літаратурным музеем (г.Тарту). Размова ідзе пра зборнік навуковых артыкулаў “Місія выканальная. Перспектывы вывучэння фальклору” (Тарту, 2018) і тэматычны нумар электроннага часопіса “ Folklore” (№ 72), прысвечаны беларускай праблематыцы.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/falklor
[2] https://zviazda.by/be/tags/nan-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/estoniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kniga