Арсенал зброі і боепрыпасаў канфіскавалі ў чорных капальнікаў ў Віцебскай вобласці, паведаміў БЕЛТА [1] начальнік аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Руслан Базіятаў.
Супрацоўнікі 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС сумесна з АМАПам падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні да чорных капальнікаў 9 кастрычніка ў гаражы па вул. Гагарына ў Віцебску ў непрацуючага жыхара горада канфіскавалі арсенал зброі. Сярод знаходак рэвальвер Сміта-Весана, французская вінтоўка Лебеля, карабін "Маўзэр", вінтоўка Мосіна, больш за 70 складовых частак ад іншай зброі, амаль 800 патронаў, банка пораху, фрагменты ўніверсальнага авіяцыйнага кулямёта Бярэзіна часоў Вялікай Айчыннай вайны і складовыя часткі ручнога кулямёта Дзегцярова. Гаспадар арсенала раней судзімы не быў.
А 10 кастрычніка праваахоўнікі знайшлі ў жыхара Верхнядзвінскага раёна два самаробных пісталета, больш за 150 патронаў, порах і амаль 30 складовых частак ад зброі. Мужчына быў раней судзімы па ч.2 арт. 295 КК.
"Прызначаныя адпаведныя экспертызы, па выніках якіх будзе дадзена прававая ацэнка дзейнасці двух мужчын", - адзначыў Руслан Базіятаў.
Праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/zbroya