16 кастрычніка ў 16.00 у галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) адбудзецца прэзентацыя фотаальбома “Бачу Беларусь такой” Уладзіслава Цыдзіка.
Велічная і грандыёзная, старажытная і юная, зялёная і блакітная – такою бачыцца Беларусь нераўнадушнаму фотааматару. Праз спыненыя аб’ектывам фотакамеры імгненні Уладзіслаў Цыдзік імкнецца паказаць непаўторную прыгажосць разнастайных куточкаў нашай краіны. Разам з аўтарам свае шчырыя пачуцці да роднай зямлі выказваюць сучасныя беларускія паэты: іх вершы вы таксама знойдзеце на старонках альбома.
Гэта кніга – своеасаблівы працяг тэмы, якую Уладзіслаў Цыдзік распачаў яшчэ два гады таму. Тады свет пабачыў альбом “Зачараваны Беларуссю”, у якім фотавыявы родных мясцін “падмацаваныя” мастацкім словам паэтаў Міншчыны.
Алена КАРПЕНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-karpenka
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzislau-cydzik