У Кітаі стварылі найбуйнейшы ў краіне тунэлепраходчы комплекс.
У кампаніі China Railway Hi-Tech Industry (CRHIC) завяршылася будаўніцтва буйнагабарытнага тунэлепраходчага комплекса (ТПК), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Як стала вядома, гэтая машына даўжынёй 135 метраў, вышынёй з пяціпавярховы дом, мае ў дыяметры 15,8 метра і важыць 4800 тон.
Спраектаваная кампаніяй China Railway Engineering Equipment Group (CRGE) разам з іншымі арганізацыямі новая машына стала найбуйнейшым ТПК айчыннай распрацоўкі серыі AVN (аўтаматычная машына з поўнай распрацоўкай забою і гідратранспартам), паведамілі ў CRHIC.
Галоўны інжынер CRGE Ван Дуцзюань паведаміў, што ў працэсе распрацоўкі гэтай тунэлепраходчай машыны навуковым супрацоўнікам кампаніі ўдалося вырашыць цэлы шэраг складаных праблем.
Новы ТПК будуць выкарыстоўваць для будаўніцтва транспартных тунэляў ў горадзе Шэньчжэнь правінцыі Гуандун на поўдні Кітая.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya