Кітайскі брэнд паказаў першае аўто класа SUV на Парыжскім аўтасалоне.
Trumpchi - адзіная кітайская марка аўтамабіляў, якая ўдзельнічае ў Парыжскім аўтасалоне 2018 (PARIS MOTOR SHOW), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
Яна прадставіла тут свой першы аўтамабіль класа SUV - GS5 (Sport Utility Vehicle - "спартыўна-ўтылітарны аўтамабіль" - спецыфічны паўночнаамерыканскі тып аўто, афіцыйна класіфікавальны як лёгкі грузавік (англ. Light truck), але пры гэтым прызначанага для паўсядзённай эксплуатацыі ў якасці пасажырскага транспарту). Аўтабрэнд належыць аднаму з найбуйнейшых вытворцаў з Паднябеснай - канцэрну GAG. Гэта адзін з лідараў аўтамабільнай галіны Паднябеснай. Па выніках мінулага года, аўтагігант рэалізаваў у КНР звыш двух мільёнаў аўто, што на 21 працэнт перавышае вынікі 2016-га.
Сёлета Парыжскі аўтасалон праходзіць у французскай сталіцы з 4 па 14 кастрычніка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya